Стала вядома, калі плануецца энергазапуск другога блока Беларускай АЭС

З'явілася інфармацыя пра дату запуску другога блока БелАЭС, паведамляе «Еўрарадыё».

Беларуская АЭС. Фота: mlyn.by

Беларуская АЭС. Фота: mlyn.by


Энергазапуск другога блока Беларускай АЭС плануецца ў першым квартале 2022 года. У эксплуатацыю ж яго хочуць увесці наступным летам. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ распавёў намеснік галоўнага інжынера па падрыхтоўцы персанала БелАЭС Уладзімір Горын.
Якраз 27 снежня завяршылася загрузка ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара 2-га энергаблока (туды апусцілі 163 цеплавыдзяляльныя зборкі са свежым ядзерным палівам).
Энергетычны запуск 1-га энергаблока Беларускай АЭС адбыўся ў лістападзе 2020-га. У прамысловую эксплуатацыю яго ўвялі ў пачатку лета сёлета.