Стала вядома, колькі ў Беларусі засталося ветэранаў
Напярэдадні ў Нацыянальным прэс-цэнтры прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная святкаванню Дню Перамогі і сацыяльнай абароне ўдзельнікаў вайны.

Падчас яе было агучана, што на 1 красавіка 2019 года ў Беларусі жыло 6250 ветэранаў Другой сусветнай (у 2015 годзе іх было 17770 чалавек). Сярод іх — два героі Савецкага Саюза. Аднаму з тых герояў у ліпені 2019 мае споўніцца 103 гады, другому зараз 95.
25% ветэранаў жывуць у Мінску. Таксама ў Беларусі больш за 14 тысяч былых вязняў фашызму.
nn.by