Стала вядома, за што будуць судзіць блогерку Насту Пілюгіну і яе хлопца

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Списки задержанных», затрыманых 29 ліпеня блогерку Насту Пілюгіну і яе хлопца Уладзіслава Піртаня будуць судзіць сёння ў судзе Партызанскага раёна Мінска па артыкуле 24.3 («Непадпарадкаванне»).

Наста Пілюгина, фота: vk.com/piliuhina

Наста Пілюгина, фота: vk.com/piliuhina


Нагадаем, блогерку Насту Пілюгіну, вядоўцу падкаста «dzigital», затрымалі ўчора ў Мінску. Каля 11-й Наста выйшла з дому да машыны, якая стаяла ў двары, па ноўтбук і знікла. З дапамогай праграмы «Лакатар» на «айпадзе» яе хлопец убачыў, што яна недзе на завулку Казлова (там знаходзіцца Упраўленне КДБ па Мінску).
Пасля 17-й гадзіны Наста патэлефанавала свайму хлопцу Уладзіславу і сказала, што едзе дадому. Але да іх дадому прыйшлі сілавкі з ператрусам. Пасля гэтага Уладзіслаў стаў недасяжны. Ператрус адбываўся да вечара, пасля чаго зноў затрымалі Анастасію і яе хлопца Уладзіслава Піртаня.
Канал затрыманай блогеркі Насты Пілюгінай захоплены.