Старшы дырэктар EPAM Systems Ігар Аўсянік атрымаў 15 сутак зняволення.

Суд адбыўся сёння ў Кастрычніцкім раёне сталіцы.

200117600514_217109.jpg

Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска Senior Director IT-кампаніі EPAM Ігара Аўсяніка асудзілі на 15 сутак, паведамляе «Вясна». Судзілі яго па артыкуле 23.34 «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».

Ігара Аўсяніка затрымалі ў мінулую нядзелю 22 лістапада. Пры якіх абставінах гэта адбылося, невядома.

Ігар Аўсянік працуе ў EPAM амаль 22 гады. Пачаў з пасады Software Testing Manager, доўгі час быў дырэктарам Беларускага офіса, потым кіраваў персаналам у Вялікабрытаніі, Германіі, Нідэрландах, Швейцарыі і Аўстрыі. Зараз кіруе праектамі ў Індыі, Нідэрландах, Мексіцы, Кітаі, В'етнаме, накіраванымі на інтэграцыю новых падраздзяленняў у кампанію.