СТОП 193.1!
14 лістапада грамадскія ініцыятывы “Права на веру і “СТОП 193.1! прадставілі на прэсавай канферэнцыі заключэнне Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянскай камісіі) адносна артыкулу 193.1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
14 лістапада грамадскія ініцыятывы “Права на веру і “СТОП 193.1! прадставілі на прэсавай канферэнцыі заключэнне Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права
(Венецыянскай камісіі) адносна артыкулу 193.1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
У заключэнні, прынятым Камісіяй 18 кастрычніка 2011 года, гаворыцца, што артыкул 193.1 парушае Міжнародны пакт аб палітычных і грамадзянскіх правах і з’яўляецца патэнцыйным інструментам для
дзяржавы ў стрымліванні грамадскіх актывістаў, дае ўладам шырокія паўнамоцтвы ўмешвацца ў фундаментальнае права на свабоду асацыяцыяў, свабоду думкі, перакананняў і іх выказвання.
“На жаль, гэты артыкул не губляе сваёй актуальнасці, — зазначыў каардынатар ініцыятывы “Права на веру Аляксей Шэін. — Пасля выбараў 2006 года паводле
гэтага артыкулу было асуджана 18 чалавек. Зараз у яго поле дзейнасці трапляе новая катэгорыя — хрысціяне. За апошні час Пракуратура Рэспублікі Беларусь вынесла 8 папярэджанняў
незарэгістраваным пратэстанцкім цэрквам. Паколькі ў Беларусі вельмі вялікая колькасць грамадскіх і рэлігійных арганізацыяў, якія не маюць рэгістрацыі, пад пагрозай тысячы чалавек.
Прадстаўнік Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў і каардынатар кампаніі “Стоп 193.1! Сяргей Лісічонак паведаміў, што тэкст заключэння на англійскай мове з перакладам на
рускую мову будзе разасланы ў тыя органы дзяржаўнай улады, якія прымаюць рашэнні або могуць уплываць на тых, хто можа прыняць рашэнне аб адмене гэтага ганебнага крымінальнага артыкула. Гэта Палата
прадстаўнікоў і Савет рэспублікі, Адміністрацыя прэзідэнта, Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце, КДБ ды іншыя ўстановы, каб кожны з іх меў магчымасць прачытаць меркаванне міжнародных
незалежных экспертаў.
“Ад сёння мы запачаткоўваем шэраг мерапрыемстваў, якія будуць вынікам супольнай працы грамадскіх арганізацыяў і прадстаўнікоў рэлігійных супольнасцяў, і будуць скіраваныя на мінімізацыю
наступстваў артыкулу 193.1 у беларускім грамадстве, — падкрэсліў Сяргей Лісічонак.
Паводле інфармацыі Асамблеі НДА