Стоп бензін

Аўтааматары Беларусі з 1 па 4 чэрвеня праводзяць акцыю «Стоп бензін!». У гэтыя дні арганізатары акцыі прапануюць або ўвогуле адмовіцца ад паездак і заправак, або запраўляцца па 1–2 літры і абавязкова браць чэкі.

Аўтааматары Беларусі з 1 па 4 чэрвеня праводзяць акцыю «Стоп бензін!». У гэтыя дні арганізатары акцыі прапануюць або ўвогуле адмовіцца ад паездак і заправак, або запраўляцца па 1–2 літры і абавязкова браць чэкі.
Падставай для правядзення гэтай незвычайнай акцыі стала чарговае павышэнне коштаў на паліва для аўтамабіляў — трэцяе з пачатку года. А пачалося ўсё з сайту «аўтамалінаўкі», на якім адзін з аўтааматараў напісаў: «Я планую правесці акцыю супраць узняцці коштаў. Я нікога не агітую, я толькі прашу кожнага з вас задумацца над тымі, што адбываецца!.. Чаму мы павінны пакутаваць і купляць бензін па тых коштах, якія не адпавядаюць нашаму ўзроўню прыбыткаў? …Прапаноўваю кожнаму, хто неабыякавы і хто яшчэ мае сваё «я», паўдзельнічаць у акцыі супраць падвышэнні коштаў на паліва. …З 1 па 4 чэрвеня хай вашыя аўто застануцца на стаянках і ў дварах! Мы разумеем, што гэта можа прынесці пэўныя нязручнасці ў ваш распарадак, але тым не менш, мы павінны паказаць, што мы яшчэ можам адстойваць свае правы і што мы яшчэ маем права голасу!»
Акцыю падтрымалі практычна ўсе існуючыя ў Беларусі аўтаклубы — ад простых да элітных. Пра намер удзельнічаць у ёй заявілі наведвальнікі асноўных аўтамабільных сайтаў. Дарэчы, згодна апытанню, праведзенаму сайтам Stop-gai.by, больш за 90% аўтааматараў падтрымаюць акцыю і адмовяцца ад паслуг аўтазаправак у гэтыя дні. І толькі 8% сказалі, што не будуць удзельнічаць у акцыі, а 1,5% — не хвалююць кошты на паліва.
На тым жа Stop-gai.by арганізатары заклікаюць: «Мы не абавязаныя пакутаваць з-за недальнабачнасці кіраўнікоў! Мы не абавязаныя набываць бензін і дызель па тых коштах, якія не адпавядаюць узроўню прыбытку беларусаў! Мы не павінны пазбаўляць дзяцей радасцяў і ласункаў дзеля ўзбагачэння тых, хто пры ўладзе! …Рост коштаў на паліва — гэта праблема не толькі аўтааматараў. Гэта таксама б’е і па маламаёмасных пластах насельніцтва: пенсіянерах, шматдзетных, інвалідах і г. д. Рост коштаў на паліва выкліча рост коштаў на тавары і паслугі. Што спустошыць іх і без таго тонкія кашалькі. Мы не павінны дапускаць узбагачэнні тых, хто стаіць у кармушкі за кошт маламаёмасных».
«Мы таксама заклікаем усіх павязаць на сваё аўто белую стужачку, якая з часам ператворыцца ў шэрую (брудную). Белым колерам мы хочам сімвалізаваць яднанне народа ў дасягненні адной мэты, а менавіта спыніць рост коштаў на паліва! Шэрым мы падкрэслім, як мы сталі жыць! — заклікаюць арганізатары акцыі. — Згуртаваныя дзеянні аўтамабілістаў дазволяць прыцягнуць увагу ўрада і кіраўніцтва канцэрна-манапаліста «Белнафтахім» да праблемы росту коштаў на паліва. Мы не заклікаем перакрываць вуліцы і трасы або прадпрымаць незаконныя дзеянні. Мы заклікаем кожнага сказаць сваё «не» росту коштаў. Толькі разам мы зможам дасягнуць лепшага жыцця. Толькі разам мы — сіла! Далучайцеся самі! Далучайце да акцыі сваіх родных, сяброў і блізкіх! Растлумачыце ім, што гэта не супрацьзаконна. Растлумачыце, што гэта наш шанец зрабіць наша жыццё трохі лепш!»
Што ж, можна сказаць, на сённяшні дзень аўтааматары — ледзь не самая арганізаваная частка нашага грамадства. А аўтааматараў у нас амаль 2 мільёна. Калі хаця б палова з іх не будзе запраўляць свае машыны 1–4 чэрвеня, «Белнафтахім», «Мінскаўтазапраўка», «Беларуснафта» (менавіта супраць іх у першую чаргу і накіравана акцыя) не змогуць атрымаць мільярды рублёў прыбытку.
Дарэчы, падобныя акцыі — не беларускае вынаходніцтва, яны не раз праводзіліся ў заходніх краінах і мелі даволі станоўчыя вынікі.
P.S. Рэдакцыя газеты «Новы час» таксама далучаецца да акцыі.