3 сакавіка на мінскай сядзібе Руху «За Свабоду» адбылася прэзентацыя кампаніі салідарнасці «Страху няма».
Мэта кампаніі «Страху няма» — разбурэнне атмасферы страху ў грамадстве, стварэнне настрою салідарнасці і адзінства.
Яна будзе праводзіцца сіламі ініцыятывы «Беларускі выбар» (Рух «За Свабоду», Партыя БНФ, Саюз «За мадэрнізацыю», Беларуская партыя
«Зялёныя» і аргкамітэт па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу).
Прысутным журналістам і праваабаронцам прадэманстравалі відэаролік з Плошчы (у арыгінальнай якасці!), які цудам захаваўся пасля адбыцця арышту яго аўтара ў следчым ізалятары і атрымаў на YouTube
больш за 25 тысяч праглядаў.
Таксама дэманстравалася слайдшоў з фотаздымкаў акцыі пратэсту 19 снежня з архіву Руху «За Свабоду», якія яшчэ не публікаваліся.
Падчас імпрэзы сярод іншага прэзентавалі значкі салідарнасці «Я быў на Плошчы», якія раздаваліся ўдзельнікам.
Паводле інфармацыі Руху «За Свабоду»
Страху няма
- Грамадства
- 04-03-2011
3 сакавіка на мінскай сядзібе Руху «За Свабоду» адбылася прэзентацыя кампаніі салідарнасці «Страху няма».
Мэта кампаніі «Страху няма» — разбурэнне атмасферы страху ў грамадстве, стварэнне настрою салідарнасці і адзінства.
Яна будзе праводзіцца сіламі ініцыятывы «Беларускі выбар» (Рух «За Свабоду», Партыя БНФ, Саюз «За мадэрнізацыю», Беларуская партыя
«Зялёныя» і аргкамітэт па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу).
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: