Студэнта, затрыманага на судзе над Івуліным, асудзілі на 10 сутак

10 сутак арышту атрымаў 19-гадовы студэнт-трэцякурснік Пінскага педкаледжа Ілля Дабрадзей. Такі прысуд яму вынесла суддзя Наталля Дзядкова з суда Партызанскага раёна Мінска, паведамляюць праваабаронцы.

sud_20.jpg


Іллю Дабрадзея затрымалі 17 студзеня ў судзе Савецкага раёна Мінска, куды ён прыйшоў падтрымаць журналіста і футбаліста Аляксандра Івуліна. Міліцыянтам не спадабаліся тры бел-чырвона-белыя паласы на заплечніку студэнта.
На хлопца склалі пратакол паводле арт. 24.23 КаАП, абвінаваціўшы яго ў несанкцыянаваным пікетаванні.
На судзе 19 студзеня Дабрадзей сваю віну не прызнаў. Ён пацвердзіў, што на заплечніку ёсць БЧБ-палосы, але свае палітычныя погляды ён праз іх не выказваў. Тым не менш, суддзя прызначыла яму 10 сутак арышту.