Студэнты-туркмены спрабавалі прадаць у Мінску брыльянты... іх затрымалі

Двух братоў-студэнтаў з Туркменістана, якія спрабавалі прадаваць брыльянты і золата, затрымалі ў сталіцы, паведамляе tut.by са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.

olldd.jpg


Грамадзянам Туркменістана 26 і 36 гадоў, яны завочна вучацца ў Гродна. Паралельна з вучобай яны планавалі гандляваць ювелірнымі вырабамі, якія прывезлі з радзімы. Але адмысловага дазволу ад Дзяржаўнай інспекцыі прабірнага нагляду Мінфіну РБ у іх пры сабе не апынулася.

pnooo.jpg


Братоў затрымалі на вуліцы Прытыцкага, дзе тыя збіраліся прадаць дзесяць брыліянтаў на суму ў 950 даляраў. Аператыўнікі таксама канфіскавалі ў затрыманых залатыя ювелірныя вырабы (завушніцы, пярсцёнак, брош), а таксама пакеты з камянямі рознага колеру. Усё гэта будуць вывучаць і ацэньваць эксперты.

brillianty_minsk_fevral_2.jpg

Зараз туркменам пагражае ад штрафу да трох год пазбаўлення волі па арт. 223 КК РБ (парушэнне правілаў продажу каштоўных металаў альбо камянёў).
Фотаздымкі ГУУС Мінгарвыканкама