Суд над Уладзімірам Гундарам і зняволенымі па справе Аўтуховіча будзе адкрытым?
Вязні будуць удзячныя ўсім, хто прыйдзе іх падтрымаць на суды. Ім як ніколі патрэбна падтрымка ўсіх неабыякавых.
Пра гэта дачка Уладзіміра Гундара паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Яна напісала, што сёння з Уладзімірам Гундарам сустракалася адвакат і па справе з’явілася навая інфармацыя: «Думаю, гэта будзе цікава ўсім, хто перажывае за ўсіх, хто праходзіць па так званай справе Аўтуховіча», — напісала дачка палітвязня.
«Сёння з папам сустракалася адвакат. Кажа, што адчувае ён сябе нармальна, на здароўе не скардзіцца. Праўда, зламалася адна мыліца (яму далі нейкую на замену, але яны зусім розныя і нязручна хадзіць), таму, спадзяемся, што яго заяву на тое, каб яму перадалі новыя, не будуць хаваць дзесьці ў кабінетах па месяцах (як гэта звычайна бывае), і ў бліжэйшыя дні мы прывязем яму новыя.
Паводле інфармацыі ад адваката і суддзі (яна сёння з ёй размаўляла), СУД ПЛАНУЕЦЦА БЫЦЬ АДКРЫТЫМ. Як сказала адвакат, працэс працягнецца як мінімум да канца траўня, калі не больш. Судовыя пасяджэнні будуць праходзіць практычна кожны будні дзень, але больш канкрэтна будзе вядома пазней.
На жаль, у нас (у мяне і ў жонкі татавай) няма магчымасці наведваць усе пасяджэнні, таму будзем удзячныя, калі журналісты, сябры, знаёмыя ці проста звычайныя людзі, якім не ўсё роўна, будуць прыходзіць і падтрымліваць іх усіх. Праверце, ім як ніколі патрэбна падтрымка ўсіх неабыякавых».
Баранавіцкі краязнаўца і актывіст, інвалід другой групы Уладзімір Гундар — фігурант справы Мікалая Аўтуховіча аб «тэрарызме». Суд па гэтай справе мусіць неўзабаве распачацца.