Суд не задаволіў скаргу былога выкладчыка

Былы выкладчык Купалаўскага ўніверсітэта Валянцін Аскірка спрабаваў у судзе абскардзіць вымовы, якія сталі фармальнай падставай для яго звальнення.

v2_1_833x400.jpg

Па словах Валянціна Аскіркі, гэтыя вымовы былі звязаныя з падзеямі жніўня-верасня 2020 года, калі выкладчыкі і студэнты ўніверсітэта падпісалі зварот да кіраўніцтва ўніверсітэта ў сувязі з тым, што сілавікі здзейснілі гвалт ды не былі абвешчаныя вынікі выбараў:

— Было тры пасяджэнні. Першае было апытанне, другое было папярэдняе пасяджэнне суда, учора было заключнае пасяджэнне суда. Суддзя Ленінскага раённага суда горада Гародні агучыў, што ў маёй просьбе адмяніць вымовы, якія я атрымаў ва ўніверсітеце, адмовіць.
Валянцін Аскірка пасля звальнення з універсітэту заняўся рэпетытарствам, а таксама выкладае ў прыватных школках Гародні. 

Беларускае Радыё Рацыя