Суд спыніў справу за рэпост у сацыяльных сетках

Адміністрацыйная справа супраць жыхаркі Светлагорска Аксаны Паносавай-Волкавай за рэпост інфармацыі ў сацыяльных сетках спынена. 

human_109103_1280.jpg


Такое рашэнне прыняў суд Светлагорскага раёна 13 ліпеня, піша spring96.org.
Аксана, як і яе муж, на сваёй старонцы «Укантакце» падзялілася інфармацыяй пра самагубства жыхаркі Рагачова. Пра трагедыю ўпершыню распавяло выданне «Рагачоў анлайн» у студзені.
Па інфармацыі журналістаў, не апошнюю ролю ў трагедыі адыграў «ліст шчасця», які атрымала жанчына. Інфармацыю аб трагедыі распаўсюджвалі як карыстальнікі сацыяльных сетак, так і СМІ.
Аднак супрацоўнікі міліцыі чамусьці звярнулі ўвагу толькі на рэпост Аксаны Паносавай-Волкавай і склалі пратакол правапарушэння.
Па інфармацыі мясцовых праваабаронцаў, суд таксама вынес прыватнае вызначэнне на адрас Светлагорскага РАУС, які ў дадзеным выпадку не меў рацыю.