Суды і затрыманні не спыняюцца ў Беларусі
У Мінску і іншых гарадах Беларусі 26 жніўня працягваюцца затрыманні ўдзельніках мірных акцый пратэсту, пройдуць суды над затрыманымі напярэдадні грамадзянамі.
У Салігорску раніцай 26 жніўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі праваабаронцу БХК Леаніда Мархотку. Людзі ў цывільным чакалі яго на вуліцы, схапілі, пасадзілі ў аўтамабіль і звезлі ў невядомым накірунку.
Учора ў Минску адміністрацыйным арыштам быў пакараны Ягор Літвінка за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемству. Быў затрыманы 24 жніўня, змешчаны ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на 7 сутак.
Старшыні страйкавага камітэта Мінскага завода колавых цягачоў Аляксандру Лаўрыновічу далі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта паведаміў яго адвакат.
— Яго абвінавачваюць паводле часткі 1 і 2 артыкула 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Гэта за ўдзел у мітынгу 23 жніўня і за тое, што ён на тэрыторыі завода збіраў подпісы і праводзіў незаконныя сходы, — распавядае адвакат. - Цяпер ён знаходзіцца на Акрэсціна.
ГародняГрамадскага актывіста, сябра БХД Сяргея Верамеенку выклікалі на допыт у якасці сведкі ў мясцовае упраўленне Следчага камітэта для "правядзення следчых і працэсуальных дзеянняў".
МастыСёння каля 9 ранку ў Мастах у кватэру Віктара Царыкевіча прыйшлі з вобшукам супрацоўнікі міліцыі, пасля чаго яго забралі ў мясцовы РАУС.
spring96.org