З Купалаўскага тэатра звольненыя 58 акцёраў і супрацоўнікаў

Заявы акцёраў і супрацоўнікаў Купалаўскага тэатра аб звальненні задаволеныя. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў прэс-службе тэатра.

Спеўны сход ля Купалаўскага

Спеўны сход ля Купалаўскага


13 жніўня калектыў Купалаўскага тэатра запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 16 жніўня дырэктар тэатра Павел Латушка і іншыя акцёры Купалаўскага падпісалі адкрыты зварот да беларусаў, і ў прыватнасці да войска. Аўтары звароту заклікалі да неадкладнай адстаўцы і ўзбуджэння крымінальных спраў супраць тых, хто аддаваў «злачынныя загады» і «ўсіх службовых асоб, вінаватых ці тых, хто мае дачыненне ды гэтых злачынстваў».
17-га Павел Латушка быў звольнены. 18-га акцёры заявілі міністру культуры Юрыю Бондару, які прыехаў у тэатр, што звальняюцца. Раніцай наступнага дня, калі скончыўся тэрмін ультыматуму, купалаўцы не змаглі трапіць у свой тэатр, які аказаўся заблакаваны. Афіцыйная версія — санітарны дзень, абвешчаны з-за каронавіруса.
21 жніўня Купалаўскі тэатр пайшоў на прастой. Прычына простая: паказваць спектаклі цяпер немагчыма. У той жа дзень акцёры і супрацоўнікі тэатра напісалі каля 80 заяў на імя Валерыя Грамады, частка з якіх былі сёння выкананыя.

Паводле tut.by