Супраць дыскрымінацыі
Упершыню пачаўся маніторынг дыскрымінацыі геяў, лесбіянак, бісексуалаў і транссексуалаў у Беларусі ў 2007–2009 гадах. Ажыццяўляе працу па маніторынгу Грамадзянская ініцыятыва «Праваабарончы праект «ГейБеларусь» пры ўдзеле Беларускай ініцыятывы за сексуальнае і гендэрнае раўнапраўе.
Мэта праекта — інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці пра рэальную практыку парушэнняў правоў, а таксама выпрацоўка рэкамендацый па пераадоленні перашкод рэальнаму
карыстанню правамі чалавека. Распрацоўка рэкамендацый для органаў улады Рэспублікі Беларусь, беларускіх грамадскіх аб’яднанняў пра меры, неабходныя для зніжэння ўзроўню гомафобіі і
падвышэння эфектыўнасці дзяржаўных гарантый выканання правоў і свабодаў грамадзян незалежна ад іх сексуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці.
Падчас маніторынгу парушэння правоў чалавека па прычыне сексуальнай арыентацыі ці гендэрнай ідэнтычнасці за 2007–2009 гады будуць сабраны разнапланавыя дадзеныя рэальных маштабаў і формаў
дыскрымінацыі, праведзена экспертная ацэнка бягучай нарматыўнай базы на адпаведнасць міжнародным стандартам. Запланаваны аналіз рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ на прадмет наяўнасці
дыскрымінацыйных заклікаў і дэзінфармацыі адносна ЛГБТ.
У сакавіку 2010 года даследаванне будзе апублікавана на беларускай мове, у канцы вясны плануецца выпусціць брашуру па-англійску. У электронным выглядзе брашура таксама будзе даступная і на рускай
мове.
Таксама арганізатары даследавання прапануюць у бліжэйшыя два месяца атрымаць бясплатную прафесійную юрыдычную кансультацыю па пытаннях дыскрымінацыі на аснове сексуальнай ці гендэрнай ідэнтычнасці ў
розных сферах жыццядзейнасці. Па пытанні кансультацыі ў юрыстаў-праваабаронцаў звяртайцеся па тэлефоне: +375 29 8630000 ці па email: lgbt.belarus@gmail.com.
Калі вы станавіліся ахвярай гвалту або дыскрымінацыі ці вам вядомыя такія выпадкі, просім распавесці пра гэта. Са свайго боку мы гарантуем ананімнасць крыніцы, якая падае інфармацыю. Нам патрэбна
ваша дапамога, каб распавесці пра рэальны размах гомафобіі ў Беларусі.
Калі Вы хочаце аказаць сваю падтрымку даследаванню і правядзенню маніторынгу, паведамляйце пра гэта па тэлефоне ці на электронную пошту, згаданым вышэй.
Паводле прэс-рэліза «ГейБеларусь» http://gaybelarus.by