Прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай грамадскасці 16 снежня адзначылі традыцыйны Дзень беларускай салідарнасці. Гэтым разам ён прайшоў пад лозунгам «Не — палітычнаму
тэрору!». Нягледзячы на моцны мароз, акцыя працягвалася цэлых паўгадзіны.
На Кастрычніцкую плошчу Мінска выйшлі больш за 60 палітыкаў і грамадскіх актывістаў. Сярод якіх былі лідэр АГП Анатоль Лябедзька, былы кіраўнік Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, а таксама Вячаслаў Сіўчык,
Андрэй Саннікаў, Валеры Шчукін, Артур Фінькевіч, Ірына Халіп, Павел Юхневіч.
Пікетоўцы пастаянна скандавалі: «Свабоду палітвязням!», «Жыве Беларусь!», «Не — палітычнаму тэрору!». У той жа час некалькі міліцыянтаў
праз мегафон папярэджвалі ўдзельнікаў мерапрыемства, што іх дзеянні незаконныя, і яны могуць быць прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці, калі не разыдуцца. Але разыходзіцца ніхто не збіраўся, як
і праваахоўныя органы не збіраліся гэтым разам гвалтоўна разганяць пікет. Невядомыя ў цывільным толькі здымалі ўсё, што адбывалася, на відэакамеры.
Лозунг цяперашняй акцыі быў невыпадковы. Справа ў тым, што на пачатку бягучага месяца невядомыя на непрацяглы час ажыццяўлялі нахабнае выкраданне лідэра зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога
фронту» Змітра Дашкевіча (5 снежня) і актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля (6 снежня). Абодвух юнакоў гвалтоўна схапілі, доўга вазілі з заплюшчанымі вачамі і
ўрэшце выкінулі за межамі горада. Сёлета падобнае адбывалася і з іншымі моладзевымі актывістамі — Настай Палажанкай, Дзянісам Карновым, Артурам Фінькевічам, Уладзімірам Лемешам. Факты
выкрадання грамадскіх актывістаў ужо прыцягнулі ўвагу міжнароднай супольнасці, у тым ліку і еўрапейскіх структур.
Супраць палітычнага тэрору
- Грамадства
- 19-12-2009
Прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай грамадскасці 16 снежня адзначылі традыцыйны Дзень беларускай салідарнасці. Гэтым разам ён прайшоў пад лозунгам «Не — палітычнаму
тэрору!». Нягледзячы на моцны мароз, акцыя працягвалася цэлых паўгадзіны.
На Кастрычніцкую плошчу Мінска выйшлі больш за 60 палітыкаў і грамадскіх актывістаў. Сярод якіх былі лідэр АГП Анатоль Лябедзька, былы кіраўнік Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, а таксама Вячаслаў Сіўчык,
Андрэй Саннікаў, Валеры Шчукін, Артур Фінькевіч, Ірына Халіп, Павел Юхневіч.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: