Супрацоўніцу «Острова чистоты» затрымалі проста ў краме за ўдзел у пратэстах

Зранку 22 лістапада супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі дзвюх супрацоўніц крамы бытавой хіміі «Остров чистоты» ў мінскім мікрараёне Лошыца, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на праваабаронцаў «Вясны».

vostrau_2211.jpg


Гэта 26-гадовая Вікторыя Ганчарова і 34-гадовая Вольга Маліноўская. Іх затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. Паводле звестак праваабаронцаў, затрыманні адбыліся з розніцай у гадзіну.
Паведамляецца, што Ганчарову апазналі па фота са СМІ з акцыі 20 верасня 2020-га. На гэтым фота пратэстоўцы стаяць у счэпцы і перакрываюць дарогу.
Увечары Вольгу адпусцілі, а Вікторыю адправілі ў ізалятар.