Супрацоўнік «Нафтана» Барыс Жахоўскі выйшаў на волю пасля 45 сутак арышту
Супрацоўнік «Нафтана» Барыс Жахоўскі выйшаў на волю пасля 45 сутак арышту, паведамляюць праваабаронцы. У няволі мужчына 16 дзён трымаў галадоўку.
Яго затрымалі 14 траўня і пазней прысудзілі агулам 30 сутак
арышту за «распўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП) і 15 сутак за
«несанкцыянаванае пікетаванне» (арт. 24.23 КаАП).