Сусветны Кангрэс Беларусаў з удзелам Святланы Ціханоўскай і Івонкі Сурвілы пройдзе анлайн 31 кастрычніка
Як адзначаецца ў паведамленні арганізацыйнага камітэту Кангрэсу, ён стане платформай для абмеркавання актуальных праблем, распрацоўкі стратэгіі выхаду з крызісу, аднаўлення зносінаў паміж беларусамі ўсяго свету.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Удзельнічаць у якасці спікераў Кангрэсу далі згоду:
Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі яе штабу
Івонка Сурвіла і прадстаўнікі Рады БНР
Павел Латушка, сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады
Вольга Карач, палiтык i грамадская дзяячка
Арцём Лядоўскі, заснавальнік таварыства «Беларусы замежжа»
Iгар Ляшчэня, дыпламат, былы амбасадар Беларусі ў Славакіі.
Арганізацыйны камітэт Кангрэсу мяркуе, што яго правядзенне ў анлайн-фармаце дазволіць сфармаваць некалькі тэматычных секцый, уключыць у праграму многіх аўтарытэтных прадстаўнікоў розных рухаў і ініцыятываў, палітычных і эканамічных аглядальнікаў, экспертаў у розных галінах, якія жывуць і працуюць па ўсім свеце ў розных часавых паясах.
Аргкамітэт заклікае ўсе зацікаўленыя бакі далучыцца да Сусветнага Кангрэсу Беларусаў. Сайт Кангрэсу — belaruscongress.org.
«Радыё Свабода»