Сваякі Яўгена Юшкевіча ініцыявалі ліст у КДБ і Генпракуратуру, ён адкрыты для подпісаў
Сваякі былога следчага Яўгена Юшкевіча, затрыманага нядаўна органамі бяспекі, ініцыявалі адкрыты зварот у КДБ і Генеральную пракуратуру.
Яны патрабуюць:
— Спыніць парушэнне правоў Юшкевіча на абарону і адваката, роўна як і іншых правоў.
— Прадаставіць абаронцу Марыі Колесавай-Гудзілінай доступ да падабароннага.
— Вызваліць Яўгена Юшкевіча, змяніць меру стрымання на падпіску аб нявыездзе.
— Спыніць неабгрунтаваны крымінальны пераслед Яўгена Юшкевіча.
Зварот адкрыты для подпісу, за пару гадзін яго падпісала амаль паўтысячы чалавек.
Вось спасылка, па якой збіраюцца подпісы. Яўген Юшкевіч перастаў выходзіць на сувязь 19 красавіка. Пазней яго адвакат Марыя Колесава-Гудзіліна напісала, што ён у СІЗА КДБ. Па яе словах, сваякам паказалі пастанову на ператрус, дзе ўказаны артыкул 289 КК («Акт тэрарызму»). Па месцы жыхарства Юшкевіча за гэтыя дні двойчы прайшлі ператрусы.
nn.by