«Сведка абавязаны праўдзіва і поўна расказаць пра ўсё, што яму вядома па справе»

Нашых калегаў вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыяваным мерапрыемстве і ў непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. Яны былі на працы. Фіксавалі якраз тое, як гэтыя супрацоўнікі парушалі ўсе магчымыя законы і нормы.

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева


Нашых журналістаў чакаюць суды. Сведкамі на іх хутчэй ўа ўсё будуць невядомыя ў балаклавах з прыдуманымі прозвішчамі. Яны будуць нахабна хлусіць і верыць, што ім за гэта нічога не будзе. Дарэмна.
Пакуль жа, хочацца працытаваць норму заканадаўства:
«1. Сведкай з'яўляецца асоба, у дачыненні да якога ёсць падставы меркаваць, што яму вядомыя якія-небудзь абставіны па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні, выкліканая суддзёй, службовай асобай органа, вядучага адміністрацыйны працэс, для дачы тлумачэнняў альбо якая дае тлумачэнні.
4. Сведка абавязаны:
1) з'яўляцца па выкліках суддзі, службовай асобы органа, які вядзе адміністрацыйны працэс;
11) апавяшчаць суд, орган, які вядзе адміністрацыйны працэс, якія яго выклікалі, аб наяўнасці паважных прычын, якія перашкаджаюць яго яўцы па выкліку;
2) праўдзіва і поўна расказаць пра ўсё, што яму вядома па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні, адказаць на пастаўленыя пытанні;
3) падпарадкоўвацца законным распараджэнням суддзі, службовай асобы органа, які вядзе адміністрацыйны працэс.
5. За адмову або ўхіленне без уважлівых прычын ад дачы тлумачэнняў або за дачу заведама фальшывага тлумачэння сведка нясе адказнасць, прадугледжаную Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях».