Святары пасвенцяць самыя небяспечныя перакрыжаванні ў Маладзечне
Своеасаблівае мерапрыемства арганізаваў маладзечанскі РАУС разам са святарамі. Асвячэнне перакрыжаванняў пачнецца заўтра, 18 чэрвеня, у 10.30.

Першае перакрыжаванне, якое пачнуць свянціць у 10.30, — Зялёны Гарадок. Затым перакрыжаванні каля “Бярозкі”, праспект Касманаўтаў і каля стэлы.
Пасля адбудзецца памінальная паніхіда па загінулых у аварыях.
— Дзеля гэтага неабходна перакрыць рух транспарту, але на хвілін пяць, — кажа начальнік штаба РАУС Яўген Беркутаў. — Таму ніякай перашкоды для кіроўцаў не будзе.
Вольга Юркевіч,www.rh.by
Фота gandul.info