Святарам Навагрудскай епархіі забаранілі ўдзельнічаць у мітынгах і выказваць «палітычныя меркаванні»
Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый падпісаў распараджэнне, згодна з якім святарам епархіі вызначана не ўдзельнічаць у мітынгах, а таксама не выказваць сваё палітычнае меркаванне ў тым ліку і ў сеціве.
![eparhia.by eparhia.by](/img/v1/images/guriy_sluzhba.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
eparhia.by
Дакумент датуецца 23 лістапада і прыняты пасля нарады архірэяў Беларускай Праваслаўнай царквы, якая прайшла 19 лістапада ў Мінску. Там святары абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з царкоўным жыццём і духоўнай адукацыяй.
![rasporyazhenie_guriy_1.jpg rasporyazhenie_guriy_1.jpg](/img/v1/images/rasporyazhenie_guriy_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У распараджэнні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя гаворыцца пра тое, што святарам Навагрудскай епархіі вызначана не прымаць удзел у палітычных акцыях, выступах (у тым ліку і не выказваць «палітычных меркаванняў у інтэрнэт-прасторы»), мітынгах, страйках і шэсцях. Святары павінны памятаць, што «галоўны абавязак духавенства складаецца са здзяйснення набажэнстваў, таінстваў і малітве, у тым ліку аб супакаенні варагуючых і дараванні міру і дабрабыту беларускага народа».
Нагадаем, на мінулым тыдні Генеральная пракуратура абвясціла афіцыйныя папярэджанні біскупу Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыю Касабуцкаму і прэс-сакратару БПЦ Сергію Лепіну за іх пасты ў сацсетках, у якіх святары выказаліся з нагоды разбурэння мемарыяла Раману Бандарэнку.
«Даць ацэнку гэтым заявам» кіраўніку сваёй адміністрацыі сумесна з генпракурорам даручыў Аляксандр Лукашэнка.
tut.by