Святлана Алексіевіч падпісала 108 раённых бібліятэк на «Народную волю»
Беларуская пісьменніца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры, у якасці спонсарскай дапамогі выпісала 108 раённым бібліятэкам краіны газету «Народную волю» на першае паўгоддзе 2017 года.

У газеце ўпэўненыя, што наяўнасць «Народнай волі» ў бібліятэках прыцягне туды наведвальнікаў.
Гэта не першая дапамога Святланы Алексіевіч у гэтым годзе. Яна зрабіла першы ўзнос шматдзетнай сям'і за кватэру, а таксама ахвяравала грошы на лячэнне Леаніда Маракова.
Паводле «Нашай Нівы»