Школа экалагічнага актывіста адкрывае набор-2016
Хочаце даведацца, як адзін чалавек можа змяніць жыццё да лепшага, паўплываць на рашэнне экалагічных праблем свайго двара, горада, планеты, а заадно знайсці аднадумцаў? Тады Школа экалагічнага актывіста чакае вас!
Школа экалагічнага актывіста (ШЭА) - гэта штогадовая школа, якую праводзіць Таварыства «Зялёная сетка». Школа знаёміць з лідэрамі зялёнага руху і экалагічнымі арганізацыямі Беларусі, вучыць працаваць над рашэннем экалагічных праблем і дапамагае рэалізоўваць свае праекты.
Зараз ШЭА шукае ўдзельнікаў і ўдзельніц для рэгіянальных двухдзённых трэнінгаў. На гэтым этапе вы зможаце пазнаёміцца з асноўнымі экалагічнымі праблемамі, актуальнымі для Беларусі, і магчымасцямі іх вырашэння, знайсці натхненне і каманду для сумесных дзеянняў, абмеркаваць выклікі, магчымасці і перспектывы зялёнага руху і знайсці ў ім сваё месца.
Асноўныя тэмы трэнінгу:
экалагічны след і экалагічна дружалюбны лад жыцця;алгарытмы рашэння экалагічных праблем;зелёны рух Беларусі;як пераадолець сцяну непаразуменьня паміж экалагічнымі актывістамі і грамадствам.
Тэрміны правядзення ШЭА і прыёму заявак на ўдзел:
Баранавічы 16-17 красавіка, анкета, дэдлайн падачы заявак - 9 красавiка;Брэст 23-24 красавіка, анкета, дэдлайн - 11 красавiка;Гродна 30 красавіка - 1 траўня; анкета, дэдлайн - 16 красавiка;Мінск 23-24 красавіка і 7-8 мая, анкета, дэдлайн - 11 красавіка.Трэнінг выяздны і праходзіць з 9.00 суботы і да 18.00 нядзелі. Удзел бясплатны.
Больш падрабязна даведацца пра Школу экалагічнага актывіста, праекты выпускнікоў, пазнаёміцца з экспертамі і трэнерамі можна на сайце http://ecoschool.by/shkola-2016/, у групе ШЭА Укантакце і на старонцы ў Фэйсбуку.
Кантактная асоба: Надзея, +375 29 121 01 07.
Паводле greenbelarus.info