Шматдзетную маці з Гомля, у якой арыштавалі мужа і забралі дзяцей, пакаралі штрафам

30 верасня суд Навабеліцкага раёну Гомля пакараў штрафам шматдзетную маці Наталлю Сняжкову.

35e07fc8_6b0b_4992_83a8_0c4d7c680ffa_cx0_cy14_cw0_w1023_r1_s.jpg

Яе судзілі за ўдзел у маршы пратэсту 27 верасня. У жанчыны забралі мужа – у крымінальнай справе, нібыта за гвалт над міліцыянтам. Яе дваіх малодшых дзяцей забралі ў прытулак.
Адвакат і валанцёры спрабавалі трапіць на суд да Наталлі Сняжковай, але не паспелі. Пасля суду жанчыну зноў некуды звёз міліцэйскі аўтамабіль. 20-гадовая дачка сёння пакінула Беларусь, бо яе з невядомай прычыны шукала міліцыя.
Пазней Наталля Сняжкова вярнулася дамоў і забрала дзяцей з прытулку.
Радыё Свабода