Шрайбман пра заяву МЗС: Усе ведамствы мусяць без перадышкі паказваць піянерскі запал. Інакш страта даверу

Палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман выказаўся з нагоды здзеклівай заявы Міністэрства замежных спраў на адрас ЗША.

__bun_nn_20200228_5815_hi06z.jpg

— Кагосьці шакаваў, кагосьці насмяшыў ўчорашні каментар МЗС у адрас ЗША, — адзначае Арцём Шрайбман. — Старэйшы сын Уладзіміра Макея лепш за ўсё ацаніў змест тэксту «знарочыста хамаватае ўдальства ніколі не заменіць аргументацыю і стыль, а толькі падкрэсліць пасрэднасць».

Але тут ёсць узровень і глыбей, чым пачуццё гумару з адценнямі эфекту Данінга-Кругера. Справа яшчэ і ў тым, што ў сённяшняй атмасферы ўнутры дзяржапарату ўсе ведамствы павінны без перадышкі паказваць свой піянерскі запал. Тармазоў няма, ніхто не адважыцца знутры сказаць, што калегаў заносіць на паваротах — гэта прамы шлях да страты даверу.

Нават больш — правёў тыдзень-два, не паказаўшы сваю самаадданую гатоўнасць мачыць ворагаў — становішся падазроным. Упэўнены,што добрую палову недарэчных крымінальных спраў, арыштаў за няправільныя шкарпэткі і іншых войнаў з антысавецкім падполлем на карцінах у Гародні можна смела спісваць на гэта сацспаборніцтва.

Макей-старэйшы ўжо сёння заявіў, што адрасаты гэтай заявы не толькі за акіянам, але і бліжэй. Абсалютна згодны. Усе адрасаты, або нават адрасат, ўнутры краіны.