«Штадлер» з Гомеля праз 40 хвілін зламаўся і 2,5 гадзіны стаяў пад Жлобінам
Электрацягнік «Гомель — Мінск» захрас на станцыі Хальч, пішаTut.by
Гаворка ідзе пра «Штадлер», які выехаў з Гомеля а 7-й
раніцы. Са слоў пасажыраў, цягнік праз 40 хвілін спыніўся на станцыі Хальч у
Жлобінскім раёне і стаіць дагэтуль.
— Аб'явілі, што цягнік стаіць па тэхнічных прычынах.
Спазняецца ўжо на 2,5 гадзіны. Насупраць мяне пара — у іх у 12.30 вылет з
Мінска. Але паабяцалі, што, як толькі «Штадлер» прыбудзе ў Мінск, іх ужо будзе
чакаць аўтобус — адвязе ў аэрапорт. Тым, хто не хоча чакаць, прапанавалі
вярнуцца ў Гомель на іншым цягніку, — кажа Міхаіл.
— Цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 707
Гомель — Мінск, адпраўленнем з Гомеля 16 лютага 2021 года ў 7.00, у сувязі з
тэхнічнай няспраўнасцю рухомага складу быў спынены на перагоне Салтанаўка —
Хальч у 7.40, — паведамілі ў БЧ. — Беларускай чыгункай прымаюцца ўсе неабходныя
меры па ліквідацыі няспраўнасці. Прыкладна цягнік прыбудзе ў Мінск са
спазненнем на 2 гадзіны 30 хвілін. Беларуская чыгунка прыносіць свае прабачэнні
пасажырам за прычыненыя нязручнасці.