Што будзе з пашпартамі беларусаў, якія з'ехалі і не забралі дакументы ў пасольствах?

У Беларусі зацверджаны парадак захоўвання аформленых, але не ўручаных пашпартоў грамадзян Беларусі.

_belarus_paszpart_dakumenty_zyccjo_2023_fota_novy_czas_logo.jpg

Згодна з пастановай, аўтарамі якой сталі МЗС і МУС, персаналізаваныя, аформленыя, але неўручаныя пашпарты грамадзян, якія часова знаходзяцца за межамі краіны, захоўваюцца ў дыпламатычных прадстаўніцтвах або консульскіх установах Беларусі на працягу аднаго года з даты выдачы, піша сайт «Беларусы і рынак».

Калі за гэты тэрмін пашпарт так і не забяруць, дакумент накіруюць на захоўванне ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў па месцы рэгістрацыі грамадзяніна па месцы жыхарства, адзначаецца ў дакуменце, апублікаваным на сайце pravo.by.

paszparty.jpg

Пастанова прынята ў працяг рэалізацыі ўказа прэзідэнта, па якім выдача новых пашпартоў і падаўжэнне тэрміну іх дзеяння магчымыя толькі на тэрыторыі Беларусі.

Пастанова пачынае дзейнічаць з моманту публікацыі.


Глядзіце таксама