Што не так з відэа пра нібыта замах на Азаронка

На дзяржаўных каналах увечары 3 ліпеня паказалі сюжэт, які назвалі «замахам» на дзяржаўнага прапагандыста Рыгора Азаронка. Відэа адразу выклікала некалькі пытанняў, адзначае Белсат..

az3_210703_hggq8.jpg


Першае пытанне – час. Пра «замах» распавёў 2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка, ён сказаў, што «гэта здарылася мінулай ноччу: 1 ліпеня». Але на кадрах з сюжэту СТВ падзеі адбываюцца ў светлы час.
Выканаўцамі аперацыі называюцца Дзмітрый Сасноўскі і «ягоны хаўруснік». Але імя апошняга не называецца, твар ягоны не паказваецца. У машыне, з якой выходзяць Сасноўскі і «хаўруснік», стаіць відэакамера. Яна паказвае, што «хаўруснік» мае зброю, пра Сасноўскага такога сказаць мы не можам.
Менавіта «хаўруснік» на відэа і нападае на Азаронка, пакуль Сасноўскі стаіць з боку. Пасля яго затрымліваць сілавікі.
Нагадаем, што 2 ліпеня Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі следчыя вывілі тэрарыстычныя ячэйкі, якія чакаюць свайго часу. Да стварэння іх нібы датычныя Нямеччына, ЗША, Украіна, Польшча і Літва.
«Была спроба забойства Азаронка. Гэта здарылася мінулай ноччу», – заявіў Лукашэнка.
Таксама Лукашэнка дадаў, што мэтай забойства было жаданне пазбавіць рухомасці, захапіць, кінуць у багажнік, вывезці ў лес, адрэзаць язык.