Штотыднёвыя дыялогі ад «Філосафа ў турме»

4 лістапада мінае чарговы тэрмін знаходжання Уладзіміра Мацкевіча пад арыштам. Філосаф знаходзіцца за кратамі ўжо амаль 3 месяцы. Грамадзянская кампанія "Філосаф у турме" запускае штотыднёвыя вячэрнія дыялогі ў прамым эфіры "Што гэта было? Абмяркоўваем толькі важнае".

249354311_129131932827227_7598516107751485212_n.jpg


У праграме будуць абмяркоўвацца актуальныя падзеі, якія маюць важнае значэнне для разгортвання сацыяльных і палітычных трансфармацый у краіне. Размова будуць весці члены каманды Мацкевіча і запрошаныя эксперты.
Першы выпуск "Што гэта было?" адбудзецца 27 кастрычніка а 20:30, далучыцца да трансляцыі можна тут.
Няма "Экадома" — няма прывілеяў для Беларусі. Чым абернецца гісторыя з Орхускай канвенцыяй?
21 кастрычніка ў Жэневе на сёмай сустрэчы бакоў Орхускай канвенцыі было прынята рашэнне, якое прадугледжвае прыпыненне для Беларусі правоў і прывілеяў па Канвенцыі, калі краіна не адновіць рэгістрацыю грамадскага аб'яднання "Экадом".
"Экадом" — адна з найстарэйшых беларускіх экалагічных арганізацый, якая была пазбаўленая рэгістрацыі па надуманых падставах, як і сотні іншых грамадскіх арганізацый, фондаў, устаноў па ўсёй краіне.
А вось што гэта рашэнне азначае для Беларусі? Што мы губляем, або, наадварот, набываем?Як гэты канфлікт можа быць развязаны, што гэтая сітуацыя азначае для беларускай грамадзянскай супольнасці?
Гэтыя і іншыя пытанні ў эфіры першага выпуску праграмы "Што гэта было?" аналітык" Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі" Андрэй Ягораў абмяркуе з Марынай Дубінай, дырэктаркай ліквідаванага ГА "Экадом".