Шуневіч распавёў, што ілжэмінёры будынкаў у Мінску знаходзяцца за мяжой

Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч распавёў, што ілжэмінёры будынкаў у Мінску знаходзяцца за мяжой, інфармуе БЕЛТА. Паводле яго слоў, міліцыі вядома, дзе знаходзяцца серверы. У яе ёсць доказы здзейсненых злачынстваў. Але затрымаць зламыснікаў беларускія сілавікі пакуль не могуць.

pixabay.com

pixabay.com

Вясной 2019-га ў сталіцы неаднаразова "мініравалі" чыгуначны вакзал, аэрапорт, некалькі гандлёвых цэнтраў. Звычайна паведамленні пра закладзеныя бомбы прыходзілі на электронную пошту. "З вялікай доляй імавернасці магу паведаміць, што яны [ілжэмінёры] знаходзяцца за мяжой, — кажа Шуневіч. — ...Замежнікаў, на жаль, не змаглі ні пралічыць, ні затрымаць. Справа будучыні". А вось ілжэмінёраў, якія жывуць у нашай краіне, звычайна вылічваюць і затрымліваюць.
Ігар Шуневіч адзначыў, што беларускія сілавікі выпрацавалі алгарытм рэагавання на паведамленні пра небяспеку. Гэта асабліва актуальна напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў, якія стартуюць у Мінску 21 чэрвеня. Аб'екты, якія будуць на іх задзейнічаныя, ужо правераныя спецыялістамі і ўзятыя пад кругласуткавую ахову.
Паводле euroradio.fm