Шуневіча абралі ў склад Рады дырэктараў КХЛ
Міністр унутраных спраў Беларусі, кіраўнік назіральнай рады мінскага «Дынама» Ігар Шуневіч абраны ў склад Рады дырэктараў Кантынентальнай хакейнай лігі.

Пра гэта паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на сайт лігі.
Акрамя беларускага чыноўніка туды ўвайшлі яшчэ 19 чалавек. У прыватнасці, бізнесоўцы Раман і Аркадзь Ратэнбергі, Генадзь Цімчанка, Аляксандр Мядзведзеў.