ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» падало скаргу на следчага
ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» падало скаргу на следчага, які вядзе крымінальную справу ў дачыненні да службовых асоб партала, паведамляе яго тэлеграм-канал.
![Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/_cihi_supraciu___lipen_2021___belarus___pahne_czabor__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__11__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Галоўнае, да чаго ў арганізацыі ёсць прэтэнзіі:
1. Доступ да апячатанага памяшкання да гэтага часу не прадастаўлены, хаця ў вуснай гутарцы следчы абяцаў даць яго пасля 1 ліпеня. У супрацоўнікаў, звольненых па пагадненні бакоў, няма магчымасці забраць асабістыя рэчы.
2. ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» ўжо скасавала дамову арэнды з уласнікам офіса, але арэндадаўца да гэтага часу не можа здаць гэтыя памяшканні іншай юрыдычнай асобе. Прычына ўсё тая ж — доступу да офісных памяшканняў няма. Хоць у следчага маецца копія аб вяртанні офіса з арэнднага карыстання.
3. Кампанія падала хадайніцтва аб зняцці арышту з рахункаў кампаніі, адкрытых у «Альфа-банку» і «Прыёрбанку», 22 чэрвеня. На 9 ліпеня адказ яшчэ не атрыманы. Адпаведна, былыя супрацоўнікі партала не могуць атрымаць зарплату за травень і выплаты па звальненні, а таксама аплаціць страхавыя ўзносы — гэта супярэчыць працоўнаму заканадаўству.