Таццяна Караткевіч выставіла на аўкцыён прапанову пайсці з ёй у тэатр

Кандыдат у прэзідэнты заве праз дабрачынны аўкцыён «Мае Сэнс» наведаць 23 верасня «Чайку» па п’есе Чэхава ў Купалаўскім тэатры.



tanja_piket_03jpg.jpg

«Мяне завуць Таццяна Караткевіч. У мяне, як у любога чалавека, шмат жаданняў, імкненняў і самыя розныя мары. Сярод іх ёсць і такія: я заўсёды марыла пра тое, каб нашы людзі сталі трохі дабрэй, а яшчэ аб тым, каб яны маглі самаарганізавацца для таго, каб дапамагаць іншым. Гэты праект — выдатнае спалучэнне і першага, і другога. Таму я зараз тут. Давайце рабіць дабро, атрымліваючы ад гэтага задавальненне!», — гаворыцца ў каментары да лота.

Сабраныя на аўкцыёне сродкі, паведамляе «Радыё Свабода», будуць пералічаныя Грамадскай дабрачыннай арганізацыі «Беларускі дзіцячы хоспіс» на будаўніцтва Новага Дзіцячага хоспісу. На дадзены момант апошняя стаўка на лоце — 5 мільёнаў 400 тысяч рублёў.