Тадэвуш Кандрусевіч у Магілёве: Пасля захаду сонца настае яго ўсход

2 красавіка, у Вялікую пятніцу, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч  у магілёўскай катэдры ўзначаліў цэлебрацыю набажэнства Мукі Пана, якому папярэднічаў Крыжовы шлях на пляцы перад касцёлам.

2021_04_02_vp_012.jpg

Другі дзень Пасхальнага Трыдууму — Вялікая пятніца — гэта адзіны дзень у літургічным годзе, калі ў Каталіцкім Касцёле не цэлебруецца святая Імша, піша Сatholic.by. Увага парафіяльных супольнасцяў звернута на крыж — знак збаўлення і надзеі хрысціянаў.

Сярод іншага ў Магілевё Тадэвуш Кандрусевіч заўважыў:

— У змаганні з залежнасцямі, крызісамі і іншымі паталогіямі для хрысціяніна крыж з’яўляецца месцам, дзе ён можа адшукаць свабоду.

Сёння наша Бацькаўшчына нясе крыж грамадска-палітычнага крызісу і перажывае сваю Вялікую пятніцу.

Вядома, што пасля захаду сонца настае яго ўсход. Вось і пасля трагедыі на Галгофе таксама настала велікоднае світанне. Таму не будзем баяцца несці крыж нашага асабістага і грамадскага жыцця. Лацінская прымаўка кажа: Зямля круціцца, а крыж застаецца. А ў ім — збаўленне і перамога над грахом і злом», — заключыў арцыбіскуп Кандрусевіч.