Тайнае таварыства камунікатараў адчыняе дзверы
У БДУ пачынаецца 13-ы сезон «Акадэміі камунікацыі».

Першы занятак “Акадэміі камунікацыі” на тэму “Зацягваючая сфера: трэнды камунікацыі ў Беларусі” пройдзе 15 кастрычніка ў 18:20 па адрасе Кальварыйская 9, аўд. 414.
Занятак традыцыйна будзе складацца з дзвюх частак: выступлення студэнтаў і запрошанага спікера. На першым занятку ў якасці эксперта выступіць Марыя Гвардзейцава, дырэктар камунікацыйнага агентства PRSI.Storytellers, якая раскажа пра ключавыя трэнды ў галіне беларускай сферы камунікацыі.
“Акадэмія камунікацыі” – выдатная магчымасць кажнаму жадаючаму, незалежна ад узросту і прафесіі, вывучыць сферу камунікацыі “ад А да Я”: PR, рэкламу, маркетынг, брэндынг і журналістыку. Заняткі праводзяцца бясплатна, уваход па рэгістрацыі.

Канцэпцыя новага сезону дазволіць слухачам раскрыць тайны камунікацыі. “У гэтым годзе “Акадэмія камунікацыі” будзе праходзіць трынаццаты раз, і, як вядома, гэтая лічба таіць у сабе мноства загадак. Сфера камунікацыі таксама шматгранная, таму ў гэтым сезоне мы вырашылі паступова раскрыць яё з усіх бакоў праз даследаванне тайн камунікацыі разам з гасцямі Акадэміі. Кожны год праект арганізуюць новыя людзі, і мы паспрабуем прыўнесці ў яго нешта свае. Слухачоў чакае шмат нечаканых паваротаў, таямнічасці і расследаванняў, якія мы запланавалі ў рамках нашай канцэпцыі. Пара адчыніць тайны камунікацыі!” – расказвае студэнтка 3 курса Марыя Міхалевіч, прадстаўніца каманды арганізатараў.
“Ужо трынаццаты год мы пасвячаем слухачоў Акадэміі ў тайны камунікацыі. Гэты адукацыйны сезон павінен запомніцца не толькі пазнавальнымі выступамі студэнтаў і гуру беларускай сферы камунікацыі, але і незвычайным адыходам да рэалізацыі крэатыўнай канцэпцыі”, – тлумпчыць куратар праекта Ксенія Мартуль, старшы выкладчык кафедры тэхналогій камунікацыі і сувязей з грамадствам факультэта журналістыкі БДУ.

Заняткі новага сезону будуць праходзіць па аўторках раз на два тыдні Па заканчэнні курса пастаянныя слухачы атрымаюць сертыфікаты ўдзельніка. За навінамі преэкта і тэмамі заняткаў можна сачыць у групе “Акадэмія камунікацыі” ў Укантакце і іншых афіцыйных сетках кафедры тэхналогій камунікацыі і сувязей з грамадствам.

*****
“Акадэмія камунікацыі” – адукацыйны праект, створаны кафедрай тэхналогій камунікацыі і сувязей з грамадствам факультэта журналістыкі БДУ ў 2007 годзе. Мэта праекта – перадаць прафесійныя веды і навыкі слухачам, якія цікавяцца сферай камунікацыі.
Праект праходзіць у фармаце “роўны навучае роўнага”: у ролі выкладчыкаў выступаюць студэнты 3 курса спецыяльнасці “інфармацыя і камунікацыя” факультэта журналістыкі БДУ. Так заняткі праходзяць у натуральнай і нязмушанай атмасферы.