«Таму што я — беларус!» Славу Камісаранку забаранілі выступаць на кракаўскай пляцоўцы
Адзін з кракаўскіх клубаў адмовіўся даваць пляцоўку Камісаранку: "Таму што я — беларус, а, значыцца, падтрымліваю Лукашэнку", патлумачыў стэндап-комік.

Адміністрацыя
пляцоўкі ў Кракаве адмовіла Славу Камісаранку ў правядзенні канцэрта. Тое, што
на коміка заведзена ў Беларусі крымінальная справа, іх не пераканала.
«Ім жа горш. Не даведаюцца, адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад», — пракаментаваў у сваім Instagram Слава Камісаранка.
Канцэрт коміка ўсё ж адбудзецца на новай пляцоўцы 28 траўня.

Адметна, што Камісаранку ўжо больш за год забараняюць выступаць і ў Мінску. Але ў Беларусі — таму, што крытыкаваў Лукашэнку і казаў пра фальсіфікацыю выбараў 2020 года У пастаку 2021 года Мінгарвыканкам ануляваў Камісаранку гастрольныя пасведчанні, пасля «вывучэння матэрыялаў выступаў коміка». У студзені 2022 Камісаранка з’ехаў з Расіі, бо, нібыта, Маскве яго шукаў беларускі КДБ і коміка маглі выкрасці ды завесці ў Беларусь.