У Польшчы затрымалі групу кантрабандыстаў, якія спецыялізаваліся на беларускіх цыгарэтах
У Польшчы затрымалі восем чалавек, якія займаліся кантрабандай беларускіх цыгарэт, паведамляе Памежная служба Польшчы.
6 красавіка польскія памежнікі затрымалі чатырох мужчын і
дзвюх жанчын у Острудскім павеце. У іх кватэрах, гаспадарчых пабудовах і
грузавіку з прычэпам правялі ператрус, падчас якога высветлілася, што ў
грузавіку пад торфам знаходзіцца больш за 300 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт.
Усяго ў затрыманых знайшлі 430 пачкаў цыгарэт і 20 тысяч злотых наяўнымі.
8 красавіка памежнікі затрымалі яшчэ двух чалавек у тым жа
павеце, якія перавозілі цыгарэты ў аўтамабілях з торфам. У двух грузавіках
выявілі 820 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт.
Агульны кошт цыгарэт ацэньваецца ў 1,5 млн злотых (амаль 350
тысяч долараў). Затрыманым прад'явілі абвінавачванні ў кантрабандзе цыгарэт з
Беларусі ў Польшчу. Ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Паводле reform.news.