Тарыфы на электраэнергію для насельніцтва будуць падвышацца
Тарыфы на электраэнергію для насельніцтва будуць падвышацца, заявіў 13 кастрычніка журналістам на цырымоніі адкрыцця Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык.
"Што да тарыфаў, вы бачыце, што яны дастаткова стабільныя на нашым рынку. У бліжэйшым часе мы пралічваем у межах праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця тарыфы на сярэднетэрміновую і
кароткатэрміновую перспектыву. Для таго каб мы не адставалі ад тых працэсаў, якія адбываюцца ў макраэканоміцы, тарыфы для насельніцтва будуць падвышацца, але яны будуць прывязаныя да ўзроўню
даходаў нашых людзей", — сказаў міністр.
Паводле яго слоў, для рэальнага сектара эканомікі тарыфы на 2016 год мяняцца не будуць. "На працягу ўжо трох гадоў тарыфы для рэальнага сектара эканомікі ўвесь час змяншаюцца. Гэта вынік вялікай працы, якая праведзена галіной па павышэнні яе эфектыўнасці. Мы забяспечылі эфект ад рэалізацыі дзяржпраграм мадэрнізацыі галіны на працягу 2006 – 2014 гадоў — у 600 млн. долараў. З 2015 года мы штогод будзем эканоміць 200 млн. долараў. Апрача таго, мы зніжаем нагрузку на валютны рынак, такім чынам робім свой унёсак у павышэнне канкурэнтаздольнасці беларускай прамысловай прадукцыі", — зазначыў Патупчык.
Сёлета тарыфы для насельніцтва павышаліся двойчы — 1 студзеня і 1 сакавіка. БелаПАН