Мінсктранс абяцае не падвышаць тарыф на праезд да канца года

Да канца бягучага года ў Мінску не плануецца павышаць тарыфы на праезд у камунальным пасажырскім транспарце.



avtobus1.jpg

«Пытанне аб павышэнні да канца гэтага года тарыфаў на праезд у грамадскім транспарце Мінска не разглядаецца. У мяне няма такіх звестак, і разлікаў такіх не было», — заявіла намеснік гендырэктара Мінсктрансу Ірына Якубоўская, якую цытуе БелТА.

Паводле яе слоў, павышэння тарыфу на праезд варта чакаць з 2016 года.

«Наша прадпрыемства па запыце Міністэрства эканомікі зрабіла разлікі на 2016 год. Разглядаецца магчымасць павышэння», — удакладніла яна.