Таварыства абароны жывёлы "Эгіда" пад пагрозаю закрыцця

Запазычанасць арганізацыі ветэрынарным лякарням сягае 10 мільёнаў рублёў. Старшыня “Эгіды Наталля Бялянава заявіла, што таварыства вымушанае часова прыпыніць выдаванне талонаў на лячэнне і стэрылізацыю бяздомнымі жывёлінамі тым, хто імі заапекаваўся.



20121124_145400.jpg

“Эгіда існуе за кошт ахвяраванняў і ўнёскаў сябраў арганізацыі. Кошты на корм і ветэрынарныя паслугі імкліва ідуць угару, але матэрыяльная дапамога не павялічваецца.
Паводле Наталлі Зайцавай, сябры арганізацыі, дзяржава ніяк не дапамагае гэткім аб’яднанням. Значна прасцей і менш выдаткаў – знішчаць бадзяжную жывёлу, чымся ствараць прытулкі. Тыя ж, што цяпер існуюць у нашай краіне, фінансуюцца выключна з ініцыятывы грамадскіх аб’яднанняў ці простых грамадзянаў.
“Пры адсутнасці Закону аб абароне жывёлы, пры адсутнасці якіх заўгодна захадаў з боку дзяржавы, скіраваных на ўрэгуляванне праблемы бадзяжнай жывёлы, валанцёры “Эгіды вымушаныя сваймі сіламі даваць рады сітуацыі. На жаль, нават тыя падаткі, што збіраюцца з гаспадароў жывёлінаў, ідуць не на развязанне праблемы, а на адлоў і знішчэнне бяздомнай жывёлы, – кажа Зайцава.
Таварыства просіць дапамогі ва ўсіх неабыякавых грамадзянаў. Грашовыя ахвяраванні можна пералічваць на рахунак:
Грамадскае аб’яднанне абароны жывёлы “Эгіда
р/с 3015000004266
АСБ “Беларусбанк, ф-л № 500 Менскае ўпраўленне, код 601
УНП 101860476
Мэта плацяжу: ахвяраванне

--------------------------------

Паводле http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,11213,tavarystva-abarony-zhyvioly-eghida-pad-paghrozaiu-zakrytstsia.html