Тэлеграм-канал Матолькі — цяпер экстрэмісцкае фарміраванне
Ад сённяшняга дня «МотолькоПомоги» — экстрэмісцкае фарміраванне.

МУС Беларусі прызнала тэлеграм-канал Антона Матолькі «экстрэмісцкім фарміраваннем».
Згодна з рашэннем МУС, гэты канал 17 сакавіка быў уключаны ў пералік арганізацый і фарміраванняў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
