Тэрмінова вызваліць і выратаваць Сяргея Каваленку!

Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі патрабуюць свабоду Сяргею Каваленку. Заяву “Пад пагрозай жыццё беларускага патрыёта Сяргея Каваленкі! 2 сакавіка падпісалі 10 чалавек, у тым ліку мастакі і грамадскія дзеячы Аляксей Марачкін, Мікола Купава і Генадзь Драздоў, праваслаўны святар, айцец Леанід Акаловіч, кінадраматург Уладзімір Халіп, фотамастак і паэт Георгій Ліхтаровіч, журналіст Марат Гаравы, палітык і навукоўца Юрась Хадыка, кінарэжысёр і педагог Уладзімір Колас, генерал Валер Фралоў.   

Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі патрабуюць свабоду Сяргею Каваленку.

Заяву “Пад пагрозай жыццё беларускага патрыёта Сяргея Каваленкі! 2 сакавіка падпісалі 10 чалавек, у тым ліку мастакі і грамадскія дзеячы Аляксей Марачкін, Мікола Купава і Генадзь Драздоў, праваслаўны святар, айцец Леанід Акаловіч, кінадраматург Уладзімір Халіп, фотамастак і паэт Георгій Ліхтаровіч, журналіст Марат Гаравы, палітык і навукоўца Юрась Хадыка, кінарэжысёр і педагог Уладзімір Колас, генерал Валер Фралоў.   

У заяве адзначаецца: усяму цывілізаванаму свету вядома, што сёння ў Беларусі за кратамі знаходзяцца палітзняволеныя — тыя, хто змагаецца за свае правы і правы грамадзян, а перадусім — за права на жыццё і свабоду, якое фактычна растаптанае сённяшнімі беларускімі ўладамі. Суд над сябрам Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргеем Каваленка, які працягваўся ў Віцебску з 21 па 24 лютага, паказаў сапраўдны твар афіцыйнай Феміды, гаворыцца ў заяве. Яе аўтары паведамляюць, што гэтае судзілішча над чалавекам, які 7 студзеня 2010 года ўзняў бел-чырвона-белы сцяг вышэй за навагоднюю зорку на галоўнай ёлцы Віцебска і не скарыўся, закончылася выракам у два гады і адзін месяц калоніі.

“Стала вядома, што беларускага патрыёта перавезлі з Віцебска ў Мінск у Рэспубліканскі турэмны шпіталь, дзе Каваленка знаходзіцца на мяжы жыцця і смерці. Дык за што ж такая кара і здзек над чалавекам? Выснова напрошваецца адзіны: улада люта ненавідзіць усё, што вызначае нашу гістарычную ідэнтычнасць і тых, хто шануе спрадвечныя нацыянальныя сімвалы. І гэта адбываецца пры першым прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, які кляўся і прымаў прысягу пад бел-чырвона-белым сцягам, паклаўшы руку на Канстытуцыю, на якой красавалася “Пагоня. Дарэчы, бел-чырвона-белы сцяг — гэта і хрысціянскі сімвал крыві Збаўцы нашага Ісуса Хрыста, пралітай за грахі ўсяго чалавецтва, — падкрэсліваецца ў заяве.

Яе аўтары адзначаюць, што за апошнія дзесяцігоддзі ў краіне адбылася дэфармацыя свядомасці многіх людзей. “Але ёсць людзі, якія не здраджваюць нашым ідэалам і ўсяму свету паказваюць сваю маральную нязломнасць, грамадзянскую мужнасць і моц сілы Духа, — гаворыцца ў заяве.

Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі заклікаюць выратаваць жыццё змагара, тэрмінова вызваліць Сяргея Каваленку з-за кратаў і адмяніць незаконны вырак.