Тэрмін збора прапаноў па зменах у Канстытуцыю працягнулі
Прапановы па абнаўленні Канстытуцыі працягнуць прымаць і пасля 25 кастрычніка, паведамілі ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Раней гэтую дату называлі крайнім тэрмінам.

"Праца па збору і аналізу прапаноў па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь будзе ажыццяўляцца і пасля 25 кастрычніка 2020 года. Сабраныя матэрыялы будуць абагульнены і прааналізаваны дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў», — сказана ў паведамленні.
Нагадаем, у пачатку кастрычніка па ТБ паведамілі аб пачатку працы па абнаўленні Канстытуцыі, у якой удзельнічаюць дэпутаты. Грамадзян Беларусі папрасілі дасылаць свае прапановы ў адрас Палаты прадстаўнікоў да 25 кастрычніка альбо непасрэдна дэпутату сваёй акругі.
Паводле news.tut.by