Тэрмінова: суд адмовіў у высылцы Ганны Красулінай
Суд Маскоўскага раёна разгледзеў скаргу Ганны Красулінай на рашэнне УУС Маскоўскага раёна аб высылцы.
Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY
Суд Маскоўскага раёна 19 снежня задаволіў скаргу прэс-сакратара АГП Ганны Красулінай на рашэнне пра высылку. Суд таксама пастанавіў адмяніць пастанову УУС аб высылцы, паведамляе tut.by.
Нагадаем, 13 лістапада Ганну Красуліна выклікалі ў УУС Маскоўскага раёна Мінска, дзе ўручылі апавяшчэнне аб высылцы з Беларусі тэрмінам на адзін год.
Падчас папярэдняга паседжанні 18 снежня старшы інспектар аддзела па грамадзянстве і міграцыі УУС Маскоўскага раёна Філіп Карацюпа растлумачыў, што ў Красулінай за час пражывання ў Беларусі было некалькі правапарушэнняў. Ён таксама заўважыў, што за адно правапарушэнне — ад 21 красавiка 2017 года —штраф не аплачаны. Старшы інспектар таксама сказаў, што для прыняцця рашэння аб высылцы спецыялісты карысталіся выбарчымі крытэрамі.
"Агульных крытэраў няма, крытэрыі выбарчыя. Не тое, што за безбілетны праезд яе выслалі, а таму, што правапарушэнні былі раней. Да кожнага чалавеку прымяняюцца розныя крытэрыі. Мы таксама займаліся вывучэннем яе справы, чым яна тут займаецца, што робіць", — растлумачыў старэйшы інспектар. Прадстаўнік УУС выступіў супраць задавальнення скаргі Ганны Красулінай.
На пачатку паседжання Ганна Красуліна перадала суду копію квітанцыі аплачанага штрафу, які, як заяўлялі прадстаўнікі УУС, яна не аплаціла.
— Я яго аплаціла яшчэ 25 чэрвеня 2017 года, хоць прадстаўнікі заказчыка, прабачце, зацікаўлены бок, заявілі, што штраф не аплачаны, — пракаментавала Красуліна.
Муж Ганны Красулінай Яўген Красулін, які выступаў у судзе сведкам, распавёў:
— За мяжой у жонкі нічога няма, усё жыццё ў яе тут. Крыніца дахода сям'і — мой заробак на кафедры і пенсія маёй жонкі. Калі Ганну вышлюць, наступствы для нашай сям'і будуць вельмі цяжкія: заробка майго хапае на месяц — я атрымліваю прыблізна 600 беларускіх рублёў. Калі ехаць за мяжу, узнікае пытанне пра харчаванне, жыллё, і нават калі я ўвесь свой заробак буду высылаць ёй, ёй у Расіі гэтых грошаў не хопіць. Мы таксама выплочваем крэдыт за кватэру — 89 рублёў у месяц. У гэтым пытанні нам дапамагае мая маці. Бацькі Ганны маюць толькі дачку, стан іх здароўя пагаршаецца, ім неабходны дагляд, зараз гэтым займаецца жонка. Калі яе не будзе, не ведаю, хто будзе гэта рабіць — у мяне вялікі дэфіцыт вольнага часу. У Ганны ў Расіі ёсць брат, але яны каля 20 год не падтрымліваюць адносін — апошні раз я яго бачыў у 1999 годзе. Уявіць, што Ганна зможа жыць у яго, мне складана. Раней мы не бачыліся некалькі месяцаў — я быў у камандзіроўцы, але нават прыгажосць пірамід Мая не выціснулі з мяне сум па жонцы.
Падчас спрэчак адвакат Ганны Красулінай заявіла, што лічыць прычынай для высылкі дзейнасць Красулінай і яе зварот у Камітэт па правах чалавека ААН. Прадстаўнік УУС сказала, што пытанне пра высылку ўрэгуляваны заканадаўствам.
— Пры прыняцці рашэння ўлічвалася, што ў Красулінай тут жывуць бацькі, а яшчэ паўналетнія дзеці, якія могуць дапамагаць старэнькім бабулі і дзядулі. Высылка — не мера пакарання за нейкія правапарушэнні, такая мера як высылка ўжываецца ў мэтах выхавання, — заявіла прадстаўнік УУС.
Паводле tut.by