Трагедыя на пункце пропуску «Казловічы»: фура пераехала мытніцу. Жанчына загінула (дапоўнена)
Удзень 5 лютага адбылася трагедыя на пункце пропуску «Казловічы» на беларуска-польскай мяжы. Фура збіла супрацоўніцу беларускай мытні, паведамляе «Еўрарадыё». Відавочцы даслалі фота: чалавек ляжыць без руху пад прычэпам фуры.
Кажуць, што кіроўца не заўважыў мытніцу, якая збірала дакументы, і паехаў пад навес. Фура — на еўрапейскіх нумарах.
UPD. Як стала вядома пазней, ад атрыманых траўм жанчына загінула. У яе засталося 5-гадовае дзіця.