Трэба больш грошай. Гомельская вобласць таксама уводзіць збор за перасячэнне дзяржмяжы
Збор за перасячэнне дзяржаўнай мяжы ўводзіцца ў Гомельскай вобласці. Такое рашэнне прыняў абласны савет дэпутатаў. Права ўводзіць мясцовы збор за перасячэнне мяжы прадастаўлена аблсаветам абноўленым Падатковым кодэксам.
Рашэнне Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў №245 ад 29 сакавіка афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу з 1 чэрвеня, піша REFORM.by.
Памер збору складзе адну базавую велічыню за перасячэнне мяжы ў пунктах пропуску адным транспартным сродкам, незалежна ад колькасці пасажыраў.
Ад выплаты збору вызваляюцца транспартныя сродкі, на якіх едуць:
- ветэраны Вялікай Айчыннай вайны пры наяўнасці адпаведных дакументаў,
- ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў пры наяўнасці адпаведных дакументаў,
- былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета i былыя непаўналетнія вязні іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, пры наяўнасці адпаведных дакументаў,
- грамадзяне Беларусі, замежнікі, якія маюць дазвол на пражыванне ў Беларусі і накіроўваюцца да чальцоў сям'і і блізкім сваякам, якія пражываюць ва Украіне, пры наяўнасці адпаведных дакументаў,
- грамадзяне Беларусі, замежнікі, якія маюць дазвол на пражыванне ў Беларусі і накіроўваюцца для наведвання месцаў пахавання членаў сям'і і (або) блізкіх сваякоў, пры наяўнасці адпаведных дакументаў,
- асобы, якія выязджаюць пасля пахавання членаў сям'і і блізкіх сваякоў, пры наяўнасці адпаведных дакументаў,
- грамадзяне Беларусі, замежнікі, якія маюць дазвол на пражыванне ў Беларусі, якія выязджаюць для атрымання медыцынскіх паслуг, пры наяўнасці адпаведных дакументаў,
- асобы, якія выязджаюць пасля лячэння ў Беларусі пры наяўнасці адпаведных дакументаў,
- грамадзяне Беларусі, замежнікі, якія маюць дазвол на пражыванне ў Беларусі і ад'язджаюць у службовую камандзіроўку, пры наяўнасці адпаведных дакументаў.
- асобы, якія вяртаюцца са службовай камандзіроўкі на тэрыторыі Беларусі, пры наяўнасці адпаведных дакументаў,
- члены афіцыйных дэлегацый, прадстаўнікі замежных арганізацый, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь па запрашэнні (афіцыйным лісце) мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў, адміністрацый свабодных эканамічных зон, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, створаных ёю арганізацый, прадстаўніцтваў і філіялаў,
- асобы, якія перасякаюць мяжу ў пунктах спрошчанага пропуску.
Акрамя таго, збор не будзе спаганяцца пры руху па аўтадарозе Славуціч-Чарнобыльская АЭС з транзітных транспартных сродкаў, якія ідуць па ёй у адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем Беларусі і Украіне аб спрошчаным праездзе беларускага ўчастка дадзенай дарогі.
Пад блізкімі сваякамі ў рашэнні маюцца на ўвазе муж і жонка, бацькі, усынавіцелі, удачарыцелі, дзеці, родныя браты і сёстры, дзядулі, бабулі, унукі, а таксама бацькі, усынавіцелі (удачарыцелі), дзеці, у тым ліку ўсыноўленыя (удачароныя), родныя браты і сёстры, дзядуля, бабуля і ўнукі мужа (жонкі), а таксама муж (жонка) дзяцей.
Раней збор за перасячэнне мяжы ўвялі ў Гродзенскай вобласці.