Трэцяя лінія метро адчынілася для пасажыраў, але са шматлікімі праблемамі
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал "Транспарт Мінска".

У Мінску адкрыліся новыя станцыі метро для пасажыраў, але адразу пачаліся праблемы:
- На Юбілейнай плошчы ўжо зламаліся аўтаматычныя дзверы
- На плошчы Багушэвіча зачынены ўваход і выхад.
- Амаль на ўсіх станцыях 3 лініі не працуюць эскалатары.
- На станцыі плошча Багушэвіча людзі наогул не могуць выйсці з метро з-за праблем з эскалатарамі.
Адзіная станцыя без праблем - Кавальская слабада, аднак там няма эскалатараў.
Трэцяя лінія метро павінна злучыць Курасоўшчыну з Зялёным лугам. Пакуль на лініі пабудаваны толькі чатыры станцыі. 6 лістапада Аляксандр Лукашэнка ўрачыста адкрываў метро.