Трэнер «Дынама-Брэст» пра Леніна і Сталіна: дзіўна бачыць статуі забойцаў
"Мне здаецца дзіўным, калі кіраўнікі забівалі сваіх жа грамадзян літаральна ні за што, а іх статуі ўсё яшчэ стаяць тут", — адзначыў галоўны трэнер ФК "Дынама-Брэст" Марцэл Лічка, піша «Еўрарадыё».

Адкрыццё помніка помніка Леніну на МТЗ. 7 лістапада 2016 года. Фота Арцёма Лявы
41-гадовы чэшскі спецыяліст, галоўны трэнер ФК "Дынама-Брэст" Марцэл Лічка падзяліўся сваімі ўражаннямі ад таго, што пабачыў у Беларусі.
"Я паважаю культуру і гісторыю Беларусі, паважаю меркаванне людзей, але ж на Зямлі нас 7 мільярдаў, — цытуе словы Лічкі by.tribuna.com. — Відавочна, што не ўсе прытрымліваюцца адной пазіцыі. Мне здаецца дзіўным, калі кіраўнікі забівалі сваіх жа грамадзян літаральна ні за што, а іх статуі ўсё яшчэ стаяць тут. Калі ў Беларусі такая сітуацыя — я паважаю гэта".

Марцэл Лічка // twitter.com/dynamobrest
Чэх меў на ўвазе помнікі Леніну, Сталіну, якія маюць непасрэднае дачыненне да масавых рэпрэсій у Савецкім Саюзе. Яны дэмантаваныя ва Украіне, але па-ранейшаму стаяць у Беларусі.
Як вядома, брэсцкае "Дынама" пад кіраўніцтвам Марцэла Лічкі сёлета лідзіруе ў чэмпіянаце Беларусі ў вышэйшай лізе.